27 лiстапада 2024, Серада, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар у істэрыцы з-за байкоту

357
Дыктатар у істэрыцы з-за байкоту

Кіраўнік зноў загаварыў пра «дэстабілізацыю абстаноўкі» і інтрыгі «знешніх ворагаў».

Значную частку свайго выступу перад журналістамі ў суботу ў Менску Аляксандр Лукашэнка прысвяціў хуткім «парламенцкім выбарам». Паводле яго слоў, апазіцыя павінна не байкатаваць іх, а «змагацца да канца», перадае «Інтэрфакс». Якім будзе «канец» чарговага выбарчага фарсу, дыктатар не ўдакладніў.

«Калі б гэта была сапраўдная апазіцыя, то яна змагалася б да канца за ўладу, за інтарэсы народа. А гэта пятая калона, яны дзейнічаюць у інтарэсах пэўных сіл, якія знаходзяцца ў тым ліку і за межамі нашай краіны», - заявіў кіраўнік.

Апанентаў улады дыктатар зноў абвінаваціў у жаданні «перакуліць» краіну.

Таксама ў сваім выступе ён заклікаў не спяшацца прадаваць беларускія прадпрыемствы замежнікам, лічачы тым не менш магчымым удзел у гэтым працэсе «прыстойных расейцаў».

«Давайце не будзем пасыпаць галаву попелам, і спяшацца ўсё раздаць замежнікам. Давайце паглядзім на сваіх. Другое - гэта расейцы, прыстойныя расейцы. Непрыстойныя сюды не пойдуць, яны ведаюць маё стаўленне да гэтага, маю палітыку. А прыстойных таксама дастаткова. Гэта інвестыцыі на мільярды даляраў», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 357

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках