27 лiстапада 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына баіцца байкоту

41
Ярмошына баіцца байкоту

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перакананая, што ацэнка АБСЕ «выбараў» у «парламент» будзе палітычнай, а не прававой.

«Гэтая ацэнка будзе, вядома ж, не прававая, а палітычная. Усё будзе залежаць ад таго, наколькі будзе задавальняць палітыкаў з Еўропы тая палітычная сітуацыя, якая складзецца ў Беларусі ў сувязі з «выбарамі» і ў паслявыбарчы перыяд», - заявіла Лідзія Ярмошына ў эфіры «Беларусь-1» у нядзелю.

Каментуючы ход выбарчай кампаніі, Л.Ярмошына сказала, што «выбары» «пакуль праходзяць вяла».

Яна таксама адзначыла, што ў кампанію па збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у «дэпутаты» уключыліся людзі, чыёй мэтай з'яўляецца байкот «выбараў».

«Пад гэтую пазітыўную кампанію збору подпісаў прыбудоўваюцца іншыя грамадзяне, якія маюць іншыя мэты – сарваць «выбары». Цалкам незаконна да пікетаў па збору подпісаў прыбудоўваюцца падобныя грамадскія дзеячы і агітуюць грамадзян, раздаюць друкаваную прадукцыю за байкот «выбараў», - падкрэсліла Л.Ярмошына.

Нагадаем, што большасць пікетаў за байкот «парламенцкіх выбараў» забараняюць, а прыхільнікі кампаніі падвяргаюцца рэпрэсіям.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках