27 лiстапада 2024, Серада, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выступы не друкуюць нават без слоў «байкот» і «Лукашэнка»

4
Выступы не друкуюць нават без слоў «байкот» і «Лукашэнка»

Кандыдату ў дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Шаўцову адмоўлена ў публікацыі яго паслання выбаршчыкам у газеце «Приднепровская нива».

Нягледзячы на тое, што з выступу былі ўбраныя словы «байкот» і «Лукашэнка», а так жа «змякчаны» тэкст, галоўны рэдактар газеты Святлана Дзядушка ў катэгарычнай форме заявіла: «Гэта не праграма».

Неўзабаве прыйшоў пісьмовы адказ, у якім Святлана Дзядушка паведаміла, што ў публікацыі паслання кандыдату ў дэпутаты адмоўлена, бо яно не адпавядае патрабаванням часткі 1 арт. 47 і часткі 1 арт.75 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, піша сайт АГП.

На думку намесніка старшыні АГП, юрыста Антаніны Кавалёвай, дадзеныя прэтэнзіі абсалютна надуманыя.

«Абодва прыведзеныя артыкулы ВК паказваюць, што выступы і праграма кандыдата не павінны ўтрымліваць прапаганды вайны, заклікаў да гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, да сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці, абразаў і паклёпу ў дачыненні да службовых асоб і іншых кандыдатаў, - кажа Антаніна Кавалёва. - Нічога падобнага выступы і праграмы нашых кандыдатаў не ўтрымліваюць, а заклікаюць да сумленных выбараў.

Хочацца сказаць тым, хто перашкаджае кандыдатам у іх законным праве на агітацыю: спадары, займіцеся выкананнем сваіх службовых абавязкаў. Паспрабуйце знайсці ў законе палажэнні аб адказнасці за парушэнне выбарчага заканадаўства, якія там сапраўды ёсць, і датычацца асабіста вас. Калі вы і далей будзеце ўпарціцца ў сваіх незаконных дзеяннях, прыйдзецца панесці справядлівае пакаранне».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках