27 лiстапада 2024, Серада, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ па начах палюе на «забароненую літаратуру»

5
ДАІ па начах палюе на «забароненую літаратуру»

Учора каля 23.30 у аграгарадку Вялікая Машчаніца супрацоўнікі бялыніцкай ДАІ спынілі аўтамабіль кандыдата ў дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 Рыгора Кастусёва.

Міліцыянтаў хвалявала пытанне, ці не перавозіць кандыдат у дэпутаты «забароненую літаратуру», піша ПЦ "Вясна".

«Я толькі трохі ад'ехаў ад дома майго сябра Барыса Вырвіча ў Машчаніцы, дзе мы з ім і з маёй даверанай асобай, бялыніцкім актывістам партыі БНФ Мікалаем Мяцеліцай, абмяркоўвалі пытанні арганізацыі перадвыбарнай кампаніі, як мяне напаткала міліцэйская машына з уключанай мігалкай, - распавядае Рыгор Кастусёў . - Час быў вельмі позні, каля паловы дванаццатай ночы, і ў мяне склалася ўражанне, што супрацоўнікі міліцыі мэтанакіравана чакалі, калі я буду ехаць.

Міліцыянты запатрабавалі, каб я спыніў аўтамабіль, я выканаў іх загад. Да мяне падышоў супрацоўнік ДАІ, які папрасіў паказаць дакументы на аўтамабіль. Але хвалявала яго зусім іншае пытанне, ён асвяціў салон маёй машыны і пацікавіўся, ці не пераважу я «забароненую літаратуру». Я супакоіў супрацоўніка міліцыі, што ніякай забароненай літаратуры ў мяне няма, пасля гэтага ён даў дазвол мне ехаць далей. Агляду майго аўтамабіля супрацоўнікі міліцыі не праводзілі, толькі асвяцілі салон і паглядзелі, што ў ім знаходзіцца. Не ведаю, ці засталіся міліцыянты чакаць ад'езду Мікалая Мяцеліцы, але я патэлефанаваў і папярэдзіў сяброў, каб яны былі ўважлівыя».

Рыгор Кастусёў выказвае здзіўленне тым, што супрацоўнікаў міліцыі ноччу хвалюе пытанне, ці не перавозіць «забароненую літаратуру» кандыдат у дэпутаты ад партыі БНФ. Ён адзначае, што кандыдату ад улады, які з'яўляецца намеснікам старшыні КДК краіны, Аляксандру Агееву бялыніцкія міліцыянты такіх пытанняў не задаюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках