28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Еўрапарламента

2
Алесь Бяляцкі намінаваны на прэмію Еўрапарламента

Беларускі палітвязень можа атрымаць штогадовую прэмію Сахарава.

У Еўрапейскім парламенце пачаўся збор подпісаў для вылучэння праваабаронцы Алеся Бяляцкага на атрыманне прэміі Сахарава. З такой ініцыятывай выступіў польскі еўрапарламентарый ад Еўрапейскай народнай партыі Яцэк Сарыюш-Вольскі, паведамляе выданне EurActiv (пераклад - charter97.org).

У лістах сваім калегам ён падкрэсліў уклад беларускага праваабаронцы ва ўмацаванне міру і дэмакратыі.

«Еўрапейскі парламент, які ўжо заявіў пра сваю падтрымку Алеся Бяляцкага ў пастанове ад 15 верасня 2011 года, можа паказаць ўніверсальнае значэнне ўпартай барацьбы за свабоду ў краінах, дзе кіруюць дыктатары, узнагародзіўшы праваабаронцу прэміяй Сахарава», - напісаў ён у сваім лісце.

Беларускі палітвязень з'яўляецца пакуль адзіным кандыдатам на атрыманне прэміі. Для свайго вылучэння ён павінен заручыцца падтрымкай не менш 40 еўрапарламентароў да 12 верасня.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе мінулага года. Яго прызналі вінаватым у «нявыплаце падаткаў». Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на яго рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасць.

Прэмія Сахарава, названая ў гонар савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава, была заснавана ў 1988 годзе Еўрапейскім парламентам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках