28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На петыцыю за вызваленне Бяляцкага адказалі чарговай адпіскай

3
На петыцыю за вызваленне Бяляцкага адказалі чарговай адпіскай

З адміністрацыі Лукашэнкі напісалі, што «якое-небудзь умяшанне ў дзейнасць суддзяў недапушчальна i цягне адказнасць па законе».

Начальнік галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Станіслаў Бука тлумачыць прадстаўнікам няўрадавых арганізацый, што «паводле Канстытуцыі судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам. Суддзі пры ажыццяўленні правасуддзя незалежныя ў прыняцці рашэнняў і падпарадкоўваюцца толькі закону. Іншыя дзяржаўныя органы і службовыя асобы такімі паўнамоцтвамі не надзеленыя».

Каментуючы гэтую адпіску прадстаўніка адміністрацыі Лукашэнкі, намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч нагадвае, што беларускае заканадаўства прадугледжвае і іншыя прававыя механізмы, якія дазваляюць вызваляць палітвязняў. «І мы гэта бачылі ўжо некалькі разоў - у 2008-м, 2011-м гадах, калі Лукашэнка сваімі ўказамі аб памілаванні вызваляў палітвязняў, - кажа праваабаронца. - Таму мы ў сваім звароце патрабавалі вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў. І не важна, якія прававыя механізмы для гэтага будуць выкарыстаныя фармальна».

Нагадаем, прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый, грамадскія дзеячы і праваабаронцы напярэдадні Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, які ўпершыню адзначаўся 4 жніўня, перадалі ў адміністрацыю Лукашэнкі петыцыю да ўлад з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення старшыні ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках