28 лiстапада 2024, Чацвер, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра Алеся Бяляцкага распавялі ў сталіцы Тайланда (Фота)

Пра Алеся Бяляцкага распавялі ў сталіцы Тайланда (Фота)

Свабодны тэатр зладзіў у Бангкоку вечар па правах чалавека ў Беларусі.

Супрацоўнік офіса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Бангкоку Шывей Йе даведаўся з прэсы аб тым, што ў горадзе адбудзецца вечар па правах чалавека ў Беларусі, і наведаў мерапрыемства, каб звярнуць увагу на сітуацыю з палітвязьнем, віцэ-прэзідэнтам FIDH Алесем Бяляцкім, паведамляе ПЦ ПЦ «Вясна».

Вечар, прысвечаны абмеркаванню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, арганізавала трупа Свабоднага тэатра, якая прыехала ў Тайланд таксама для азнаямлення з вопытам барацьбы супраць смяротнага пакарання. На мерапрыемства Шывей Йе прыйшоў у футболцы з выявай Алеся Бяляцкага і з постэрам з патрабаваннем вызваліць старшыню ПЦ «Вясна» і віцэ-прэзідэнта FIDH, які вывесіў каля сцэны. Паводле яго слоў, удзельнікі Свабоднага тэатра былі вельмі гэтаму рады і, распавядаючы прысутным аб парушэннях праў чалавека ў Беларусі, асобна спыніліся на сітуацыі з Алесем Бяляцкім. Зала была запоўненая цалкам.

«Шоў беларускай трупы працягваецца, нягледзячы на небяспеку» - пад такой назвай у адной з галоўных тайландскіх газет выйшаў артыкул, у якім распавядаецца пра дзейнасць і пераслед Свабоднага тэатра з боку беларускага рэжыму, і пра сітуацыю ў Беларусі наогул.

«Лукашэнка кіруе Беларуссю на працягу 18 гадоў. Зараз у яго чацвёрты пяцігадовы тэрмін пасля аспрэчваемых вынікаў выбараў, ён мае цесныя сувязі і падтрымку ад прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна», - піша выданне і, спасылаючыся на такія арганізацыі, як «Вясна», Беларускі Дом праў чалавека, FIDH, Фонд Дамоў праў чалавека , Human Rights Watch і Amnesty International, далей пералічвае асноўныя праблемы сённяшняй Беларусі: палітычныя зняволеныя, пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці, наяўнасць «чорных спісаў» у краіне, смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках