27 лiстапада 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казулін: Не бачу сэнсу ўдзельнічаць у відавочным абсурдзе

18
Казулін: Не бачу сэнсу ўдзельнічаць у відавочным абсурдзе

Экс-кандыдат у прэзідэнты заклікаў не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе.

«Што датычыцца знешніх праяў сваёй дзейнасці, то я не бачу сэнсу ўдзельнічаць у відавочным абсурдзе, які дасягнуў ужо неверагодных памераў як з боку ўлады, так і з боку значнай часткі апазыцыі.

Але я веру ў наш народ і ведаю, што калі зняважанае «я» кожнага, усвядоміўшы гэта і выціснуўшы з сябе раба, паўстане і ператворыцца ў ганарлівае «мы» - тады прыйдзе да нас Гасподзь і наступіць наш час.

Калі хочаш змяніць свет - пачні з сябе. Усведамленне гэтай няўхільнай ісціны - ключ да будучыні Беларусі!»- заявіў Аляксандр Казулін «Народнай волі».

«Парлямэнцкія выбары» пройдуць 23 верасня. Шэраг апазіцыйных структур абвясціў пра байкот «выбараў», падкрэсліваючы, што ўдзел у выбарчай кампаніі легітымізуе рэжым Лукашэнкі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках