28 лiстапада 2024, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмяняць продаж валюты па пашпарце не збіраюцца

41
Адмяняць продаж валюты па пашпарце не збіраюцца

Гэтую меру Нацбанк тлумачыць неабходнасцю кантраляваць валютныя патокі.

Нагадаем, што продаж валюты толькі па пашпарце быў уведзены ў мінулым годзе падчас фінансавага крызісу і ажыятажнага попыту на валюту.

Апошнія месяцы ажыятажу няма, але і адмяняць пастанову Нацбанк не спяшаецца. У прэс-службе кажуць, што ў пастанове не быў пазначаны тэрмін заканчэння яе дзейнасці, перадае «Еўрарадыё».

«Скажам, тут не толькі попыт уплывае. Гэта трэба каб адсочваць, куды валюта ідзе. Калі вы купляеце штомесяц некалькі тысяч даляраў, то зразумела, што гэтая валюта ідзе за мяжу на куплю тавараў шырокага спажывання», - адзначаюць у прэс-службе Нацбанка.

У сувязі з гэтым Нацбанк нават не разглядае магчымасць адмены леташняй пастановы.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках