27 лiстапада 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Sky News: Шведскія пілоты зрабілі Беларусь вядомай у свеце (Відэа)

7

Сюжэт пра «плюшавае бамбаванне» і яго наступствы выйшаў на тэлеканале Sky News.

У ім распавядаецца пра палёт шведскага самалёта над нашай краінай, які прайшоў раніцай 4 ліпеня, а таксама аб нездаровай і спазнелай рэакцыі на яго.

Спатрэбіўся амаль месяц для таго, каб беларускія ўлады прызналі відавочны факт. Аляксандр Лукашэнка назваў яго «правакацыяй» у канцы мінулага тыдня. Пасля апошні дыктатар Еўропы, як называюць беларускага кіраўніка, звольніў начальнікаў Памежкамітэта і СПА, нагадвае тэлеканал Sky News (пераклад - charter97.org).

Шведы Томас Мазэцці і Ханна Фрэй сказалі, што яны хацелі прадэманстраваць сваю падтрымку беларускіх праваабаронцаў чалавека і не чакалі такой жорсткай рэакцыі з боку Лукашэнкі. Яны ўпэўненыя, што зараз больш людзей у свеце ведаюць пра Беларусь і пра тое, што адбываецца ў краіне. Пілоты таксама заявілі, што на смелы ўчынак іх натхнілі акцыі пратэсту, якія праводзяць беларускія актывісты.

«З-за таго, што беларускіх апазіцыянераў часта затрымліваюць за іх акцыі, замест іх на вуліцы з патрабаваннямі свабоды слова сталі выходзіць плюшавыя цацкі, - кажа Томас Мазэцці. - Улады сталі арыштоўваць і іх. Наш палёт быў акцыяй падтрымкі. Плюшавыя мядзведзі свету выступілі ў падтрымку беларускіх плюшавых мядзведзяў».

Улады Беларусі арыштавалі студэнта факультэта журналістыкі, які апублікаваў фатаграфіі плюшавых мядзведзяў на сваім асабістым сайце і рыэлтара, у якога шведы збіраліся зняць кватэру падчас прыезду ў Беларусь. Зараз яны знаходзяцца ў турме, ім пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў нібыта дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы, нагадвае сайт тэлеканала ў каментары да сюжэту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках