28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра таннае малако ў крамах можна забыцца

7
Пра таннае малако ў крамах можна забыцца

Жыхары Гродна адзначаюць, што з продажу знікла «сацыяльнае» малако.

Аднак у агульным аб'ёме выпуску малкамбінатаў Гродзенскай вобласці такая прадукцыя займае больш за палову.

І нават гэтага на ўсіх не хапае, піша «Вечерний Гродно».

Пастаўляецца «сацыялка» цяпер у асноўным у шпіталі і дзіцячыя сады. У свабодным гандлі калі і з'яўляецца, то зусім няшмат.

Профільныя прадпрыемствы не спынілі вырабляць таннае «сацыяльнае» малако. Але прадукцыя стратная, што адбіваецца на эканоміцы заводаў. Такая сітуацыя склалася таму, што вытворцы закупляюць у СВК сыравіну па больш высокіх коштах, чым тыя, па якіх прадаюць гатовую сацыяльную прадукцыю.

Кіраўніцтва прадпрыемстваў малочнай галіны не зацікаўлена выпускаць танную прадукцыю. «Для нас эканамічна немэтазгодна выпускаць спусташальны тавар. Лагічней было б адрасна дапамагаць пенсіянерам і маламаёмасным - напрыклад, плаціць ім датацыю на розніцу паміж «сацыяльным» і «нармальным» малаком», - падзяліліся меркаваннем на адным з прадпрыемстваў «малочкі».

Па інфармацыі ГА «Гроднамясамалпрам», за паўгоддзе атрыманы 61 міліярд рублёў страт ад рэалізацыі «сацыяльнай» натуральнамалочнай прадукцыі. У абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню паведамляюць, што кошт малака павінен быць не менш 5 000 рублёў за літр для таго, каб заводы пакрывалі страты.

На сённяшні дзень ААТ «Малочны Свет» прадае «сацыяльную» смятану амаль у два разы танней яе сабекошту, ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» рэалізуе такі тварог таксама ўдвая танней, чым яго вытворчасць абыходзіцца прадпрыемству. Сярэдні адпускны кошт «сацыяльнага» малака на «Беллакце» - 2003 рубля за літр, сабекошт - 4163 рубля. Кефір гэта прадпрыемства прадае за 1993 рубля пры сабекошту 4256 рублёў. Самым стратным для ўсіх прадпрыемстваў вобласці стаў выпуск малака і смятаны. Заводы Гродзенскай вобласці патрапілі ў «мінус» з малаком на 24,3 мільярда, а са смятанай - на 22,7 мільярда рублёў.

Такі крок, як даданне кальцыя ў малочныя прадукты, - магчымасць кампенсаваць выдаткі за кошт новага віду прадукцыі. Бо коштам прадукта з дадаткамі ўжо ніхто не мае права сказаць: «стой, раз-два!» Як адзначаюць у «Гроднамясамалпраме», нават экспарт не пакрывае страты ад рэалізацыі на ўнутраным рынку. Па словах галоўнага спецыяліста маркетынгу «Гроднамясамалпрама» Аляксея Трыдзенежкіна, на сённяшні дзень сацыяльна значнымі (з коштамі, якія рэгулюе дзяржава) з'яўляюцца чатыры віды прадукцыі: малако да 3,5% тлустасці без дабавак, такі ж кефір, смятана да 25% без дабавак і тварог да 9% тлустасці.

Вобласць\Доля «сацыяльнай» малочнай прадукцыі ў агульным аб'ёме вытворчасці

Гомельская, 1%

Менская, 1%

Віцебская%

Брэсцкая, 1%

Магілёўская, 47,5%

Гродзенская, 1%

Усяго па краіне, 9%

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках