27 лiстапада 2024, Серада, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь страціць каля мільярда экспартнай выручкі

3
Беларусь страціць каля мільярда экспартнай выручкі

Спыненне паставак беларускага біядызеля ва Украіну ўдарыць па беларускай эканоміцы.

Беларускія эканамісты Леанід Злотнікаў і Леанід Заіка пракаментавалі сайту charter97.org прыпыненне экспарту дызельнага паліва з біядабаўкамі (ТБД) у Украіну.

«Прыпыненне экспарту ва Украіну ТБД адмоўна паўплывае на эканоміку Беларусі. Наш экспарт ва Украіну істотны, хоць і не такі вялікі, як у ЕЗ. Па прыблізнай ацэнке, Беларусь страціць каля мільярда даляраў у год. Гэта менш, чым страты ад блакавання растваральнікавага бізнэсу, але гэтыя страты - усё роўна істотная велічыня, якая паўплывае на нашу эканоміку», - сказаў Леанід Злотнікаў.

Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што пытанне з біядызелям ўрэгулюецца.

«Гэта нармальная сітуацыя, украінцы абараняюць свае рынкі. Кошты на беларускае біядызельнае паліва былі дэмпінгавымі. І Украіна карае беларускі імпарт. Любая краіна абараняе сваіх вытворцаў, гэта было чакана», - адзначыў Леанід Заіка.

«Гэтае пытанне адрэгулюецца. Беларусь можа проста пераключыцца на іншыя рынкі збыту, напрыклад, на рынак Латвіі», - упэўнены эканаміст.

Нагадаем, сёння стала вядома, што Украіна прыпыніла імпарт біядызеля з Беларусі. Яшчэ раней Расея заблакавала пастаўкі нафты ў Беларусь, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці растваральнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках