27 лiстапада 2024, Серада, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Усе аўтарытарныя кіраўнікі крытыкуюць АБСЕ

Раман Якаўлеўскі: Усе аўтарытарныя кіраўнікі крытыкуюць АБСЕ

Афіцыйная прапаганда будзе надаваць місіі назіральнікаў ПА АБСЕ павышаную ўвагу.

Сёння АБСЕ знаходзіцца ў такім стане, што яе рэзка крытыкуе не толькі Лукашэнка, але і іншыя кіраўнікі краін СНД, дзе прайшлі выбары, якія нідзе не былі прызнаныя ў поўнай адпаведнасці з агульнапрынятымі стандартамі АБСЕ. Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі пра кіраўніка місіі назіральнікаў ПА АБСЕ на парламенцкіх выбарах у Беларусі, піша camarade.biz.

Сёння ў ходзе сустрэчы з міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе магла б знайсці больш кампетэнтнага чалавека ў дачыненні да Беларусі для назірання за выбарамі, чым Матэа Мекачы.

«Думаю, што маглі б знайсці больш дасведчанага чалавека ў частцы Беларусі і сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Мы ўважліва зараз вывучаем усе гэтыя пазіцыі і, вядома ж, будзем адпаведным чынам рэагаваць», - сказаў Лукашэнка.

«Сёння АБСЕ знаходзіцца ў такім стане, што яе рэзка крытыкуе не толькі Лукашэнка, але і іншыя кіраўнікі краін СНД, дзе прайшлі выбары, якія нідзе не былі прызнаныя ў поўнай адпаведнасці з агульнапрынятымі стандартамі АБСЕ», - кажа Раман Якаўлеўскі.

На яго думку, у гэтым плане і снежаньскія думскія выбары прыкладам дэмакратыі служыць не могуць.

«Што датычыцца магчымай рэакцыі беларускіх улад, то яна цалкам прадказальная: мы застаемся прыкладам празрыстасці і дэмакратычнасці выбараў для Еўропы. Так неаднаразова заяўляў Лукашэнка і яго чыноўнікі розных рангаў», - нагадвае палітаглядальнік.

Аднак, не гледзячы на прадказальнасць, такі «кропкавы пасаж у адрас кіраўніка місіі» напярэдадні саміх выбараў можа абяцаць «спецыяльную ўвагу прапагандыстаў на падхваце ўжо ў адрас канкрэтных асоб з місіі назіральнікаў».

«Прадстаўнікам ПА АБСЕ будзе аказана такая ўвага, што яны сябе натуральна адчуюць на беларускім фронце супрацьстаяння з Захадам», - лічыць Раман Якаўлеўскі.

Парламенцкая Асамблея ПА АБСЕ прыняла рашэнне накіраваць паўнавартасную місію па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, якія адбудуцца 23 верасня, у ліпені гэтага года. Як паведаміла прэс-служба гэтай еўраструктуры, старшыня Рыкарда Міліёры назваў працу місіі «найважнейшым момантам дзейнасці». Ён прызначыў італьянскага парламентарыя, старшыню камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Матэа Мекачы кіраўніком місіі па назіранні за выбарамі ў Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках