27 лiстапада 2024, Серада, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нізкія зарплаты вымушаюць дактароў з'яжджаць у Карэлію

24
Нізкія зарплаты вымушаюць дактароў з'яжджаць у Карэлію

А Беларусь заваблівае замежных медыкаў льготамі.

«Недахоп кадраў ёсць паўсюль. Людзей цягне ў Менск, у абласныя цэнтры. Адпрацоўваюць два гады і... з'язджаюць. Зараз трэба шмат спецыялістаў: хірургі, анестэзіёлагі, эндакрынолаг, кардыёлаг», - распавядаюць ў Жыткавіцкім раённым цэнтральным шпіталі «Еўрарадыё».

І ганарацца, што малады неўролаг у шпіталі зарабляе... каля 4 мільёнаў рублёў. Участковым плацяць менш ... Што там Жыткавічы! Маладыя ўрачы бягуць нават з працы ў сталіцы. У 16-й менскай паліклініцы на сайце больш за дзесяць вакансій.

«Адток кадраў ідзе, таму што невялікія зарплаты і вялікая нагрузка. Маладыя спецыялісты праходзяць інтэрнатуру і сыходзяць. Шукаюць больш прыбытковую працу. А некаторыя адразу ў дэкрэт сыходзяць, нават не прыходзяць на працу», - распавядаюць у аддзеле кадраў гэтай паліклінікі.

Не дзіўна: мяркуючы па аб'явам у інтэрнэце, медыкам абяцаюць ад 2 да 3,5 мільёнаў, у залежнасці ад спецыяльнасці. Міністэрства аховы здароўя вырашае праблему па-свойму: заваблівае льготамі... замежных спецыялістаў.

«Мы спрасцілі пэўныя адміністрацыйныя працэдуры іміграцыі кадравых рэсурсаў у Беларусь, не звязаныя з кваліфікацыяй медычнага персаналу. У першую чаргу скасавана абавязковае атрыманне грамадзянства і віду на жыхарства, каб займацца медыцынскай дзейнасцю», - цытуе БелТА начальніка ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Сяргея Сычыка.

І сапраўды, у паліклініцы № 16 узгадваюць аднаго іранца, які працаваў уролагам - праўда, вельмі даўно. Цяпер уролага ў гэтай установе аховы здароўя няма. У іншых чатырох шпіталях і пяці паліклініках, куды звярнулася радыё, замежнікі не працуюць. Стаматолаг Кацярына засталася пасля адпрацоўкі ў дзяржаўнай менскай стаматалагічнай паліклініцы. З другой катэгорыяй мае ў месяц... 1,4 мільёна рублёў.

«Прымаю па 36 чалавек у дзень. За мінулы месяц заплацілі 1,4 мільёна. Гэта яшчэ з улікам прэміі ў 300 тысяч», - распавядае Кацярына.

Журналісты знаходзяць стаматолага з Беларусі, які працуе ў... Карэліі. Цяпер Антон жыве ў расейскім горадзе Сортавале, працуе ў прыватнай стаматалогіі.

«Вялікая розніца ў аплаце. Зарплата нашмат вышэй. Вырашыў з'ехаць, таму што хочацца не выжываць, а жыць», - кажа Антон.

Заробак агучыць хлопец не можа, бо на новай працы даў падпіску. У Сортавале Антону далі жыллё ад кампаніі. Узгадвае, што з яго выпуску на працу ў Расею з'ехалі яшчэ некалькі чалавек.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках