27 лiстапада 2024, Серада, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія пілоты-Лукашэнку: «Ужо лепш вы да нас»

238
Шведскія пілоты-Лукашэнку: «Ужо лепш вы да нас»

Шведская Studio Total зноў звярнулася з адкрытым лістом да беларускага дыктатара.

Прыводзім тэкст ліста, які таксама паступіў да нас у рэдакцыю (пераклад - charter97.org).

«Паважаны Аляксандр Лукашэнка,

Прайшоў месяц з таго дня, як мы прыляцелі ў Беларусь і скінулі над сталіцай плюшавых мішак, і некалькі тыдняў з часу нашага апошняга ліста. Мы вырашылі, што прыйшоў час звярнуцца да вас яшчэ раз.

Адбылося шмат падзей. Вы звольнілі двух высокапастаўленых генералаў, шмат казалі пра нас на Беларускім тэлебачанні і нават запрасілі нас наведаць ваш Камітэт дзяржбяспекі ў Менску. Для невялікага рэкламнага агенцтва пахвальна атрымаць такую ўвагу з боку жывога дыктатара (тым больш, не так ужо шмат сапраўдных дыктатараў засталося). Але тым не менш, ёсць некаторыя дэталі, якія неабходна ўдакладніць.

Па-першае, у запрашэнні ад КДБ гаворыцца толькі пра тое, што мы павінны прыехаць у Менск на працягу 10 дзён альбо нам пагражаюць «два гады папраўчых работ». Не сказана, для чаго нас выклікаюць. Між тым, пагражаць каму-небудзь за адмову ад запрашэння «папраўчымі работамі» у прыстойным грамадстве лічыцца благім тонам. Вы і ваш КДБ выкарыстоўваеце старыя метады. Вы хочаце затрымаць людзей нават без тлумачэння прычын - такое адбывалася сто гадоў таму. Чорт вазьмі, вы карайце людзей без тлумачэння прычын. Але гэта не галоўнае, пра што хацелася сказаць.

Па-другое, мы хацелі б агаварыць месца, дзе мы можам сустрэцца. Мы планавалі, што такім месцам магла быць амбасада Швецыі ў Менску. Але ў вас зноў быў дрэнны настрой і вы выгналі нашага амбасадара і зачынілі амбасаду. Добра, Аляксандр, мы ўсё разумеем, ва ўсіх бываюць дрэнныя дні. Але затым вы прапанавалі нам сустрэцца ў турме КДБ, «амэрыканцы», як называюць яе беларусы. Нам лішнія выгоды непатрэбныя, але замена амбасады на бункер, дзе сотню гадоў мучылі людзей, нам не здаецца справядлівай.

Па-трэцяе, ёсць праблема імунітэту. Ваш адказ мае на ўвазе, што КДБ правядзе справядлівае разбіральніцтва, апытае ўсіх сведкаў і пацярпелых. Мы можам выказаць здагадку, што ў вас такое пачуццё гумару. Ва ўсякім выпадку, тое, што «справядлівае разбіральніцтва» павінна забяспечыць самая карумпаваная і жорсткая, на думку праваабаронцаў, арганізацыя ў Еўропе гучыць смешна.

У чацвёртых, і гэта ўжо сур'ёзна, на працягу некалькіх дзён мы атрымліваем пагрозы па тэлефоне і электроннай пошце. Таксама на наш e-mail былі ажыццяўлены хакерскія атакі. Усе сляды вядуць да вашага КДБ. Вядома, вы можаце сказаць, што ніякіх праблем у гэтым няма. Хіба гэта не звычайная практыка пагроз у адрас тых, хто ганіць дыктатара? Аднак, якім бы дзіўным гэта на здавалася вам, для нас такія метады з'яўляюцца навінкай. У Швецыі паліцыя не мае права пагражаць людзям, катаваць ці забіваць іх.

Падвядзем вынік. У нас прапала ўсякае жаданне наведаць вас. Тым не менш, мы сябе дрэнна адчуваем, калі людзі смяюцца над вашай супердарагой сістэмай СПА. Што ж нам рабіць? Давайце лепш Вы прыедзеце да нас.

Studio Total запрашае вас у наш утульны дом у Сконе ў Швецыі. Мы арганізуем вашае пражыванне, аплацім вам харчаванне і таксі. Таксама, як і абяцалі раней, распавядзем, як нам удалося падмануць вашу сістэму СПА.

Мы просім толькі аб тым, каб вы паводзілі сябе настолькі прыстойна, наколькі гэта магчыма. (Заўважце, мы не пагражаем вам катаваннямі ці чымсьці падобным.) У прыватнасці, вам варта вызваліць 15 палітычных зняволеных.

Мы перагаварылі са шведскім МЗС для таго, каб арганізаваць ваш пералёт, праўда яны сказалі, што такім чынам не працуюць. Вы, напэўна, разумееце. Але як наконт таго, каб зрабіць выключэнне. Вы былі дыктатарам 20 гадоў - што вам гэта прынесла? Потныя поціскі рук, смех з боку іншых людзей і магчымасць скончыць свой шлях так жа, як яго скончыў Кадафі. Ва ўсякім выпадку, калі МЗС Швецыі не аплаціць ваша падарожжа - мы гатовыя зрабіць гэта. Абяцаем. Мне здаецца, людзі зноў будуць казаць, што мы смяёмся над вамі, але гэта не так.

Так што скажаце? Прыедзеце да нас?»

Нагадаем, 4 ліпеня пілатуемы грамадзянамі Швецыі лёгкаматорны самалёт здзейсніў несанкцыянаваны пралёт над тэрыторыяй Беларусі, раскідаўшы, у тым ліку над Менскам, плюшавых медзведзянятаў з заклікамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Акцыя стала вядомая як «плюшавы дэсант» і прывяла да адстаўкі кіраўнікоў СПА і Памежкамітэта Беларусі.

Па факце незаконнага перасячэння мяжы КДБ узбудзіў крымінальную справу па ч. 3 арт. 371 КК. Па падазрэнні ў дапамаганні ў здзяйсненні злачынства былі затрыманыя грамадзяне Беларусі Антон Сурапін і Сяргей Башарымаў, якім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК.

КДБ таксама выслаў арганізатарам «плюшавага дэсанта» павесткі для дачы паказанняў у Менску ў якасці падазраваных.

Напісаць каментар 238

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках