27 лiстапада 2024, Серада, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах пратэстуюць рабочыя «ДЭУ-3»

24
У Баранавічах пратэстуюць рабочыя «ДЭУ-3»

Яны незадаволеныя нізкімі зарплатамі.

З 8-мі да 10-ці гадзін раніцы 10 жніўня працягваўся пратэст рабочых арганізацыі «ДЭУ-3», якая знаходзіцца ў раёне Баранавічаў. Рабочыя выказвалі незадаволенасць памерам зарплаты і адмовіліся выходзіць на працу, патрабуючы сустрэчы з начальствам.

Як распавёў «Радыё Свабода» адзін з пратэстуючых, зарплата ў гэтым месяцы ў іх нават паменшыцца:

«Раней 2 мільёна 400 тысяч атрымліваў, а цяпер - 1 мільён 200. Я дома баюся паказвацца. Мяне жонка прагоніць з хаты... У мяне зараз дачка павінна паступаць у інстытут, а дзе грошы браць? А ішачыш, як чорны вол... Лукашэнка кажа, што атрымліваем... Ды ў мяне бабуля ў тры разы больш пенсію атрымлівае».

Рабочыя гэтай арганізацыі займаюцца абслугоўваннем баранавіцкага ўчастка шашы «М1» Брэст - Масква. Суразмоўца кажа, што беларускі ўчастак гэтай дарогі абслугоўваюць восем «ДЭУ», якія падпарадкоўваюцца РУП «Белаўтастрада».

Працоўны распавёў, што такія зарплаты ва ўсіх гэтых «ДЭУ»: «Даюць ўсім аднолькава грошай. І калі даведаюцца, што тут сёння адбываецца, то падымуцца ўсе «ДЭУ».

У выніку пратэсту да рабочых выйшаў начальнік, які прапанаваў ім вярнуцца да працы. Рабочы кажа, што начальнік абяцаў, у панядзелак пасля працоўнага дня арганізаваць сустрэчу рабочых з прадстаўнікамі адміністрацыі РУП «Белаўтадар» і прафсаюза.

Рабочыя пагадзіліся на такую прапанову і пасля 10-ці гадзін раніцы выйшлі на працу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках