27 лiстапада 2024, Серада, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акруговыя выбаркамы пусцілі паўтара дзесятка апазіцыянераў

36
У акруговыя выбаркамы пусцілі паўтара дзесятка апазіцыянераў

9 ліпеня на сумесным пасяджэнні прэзідыумаў Менгарвыканкама і Менгарсавета было прынята рашэнне аб уключэнні ў склад акруговых выбаркамаў Менска паўтары дзясяткаў прадстаўнікоў апазіцыі.

Усяго ў Менску ўтворана 20 акруговых камісій, у склад якіх ўключана 237 чалавек, паведамляе БелаПАН.

З 20 вылучаных прадстаўнікоў Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» у склад акруговых камісій уключана 7 чалавек, з 10 прадстаўнікоў Партыі БНФ - 4, з 10 прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі – 1. Акрамя таго, у склад камісій уключана па адным прадстаўніку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі «Зялёныя».

Большасць складу акруговых камісій, як і на папярэдніх выбарах, прадстаўлена такімі партыямі і арганізацыямі, як Партыя камуністаў Беларусі, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Беларуская рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, РГА «Белая Русь», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускае таварыства свету і інш

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках