27 лiстапада 2024, Серада, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянерка скардзіцца на жорсткае абыходжанне ў ІЧУ

9
Апазіцыянерка скардзіцца на жорсткае абыходжанне ў ІЧУ

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Семенчукова напісала скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласці.

29 чэрвеня Семенчукова была затрымана міліцыяй. У яе заплечніку былі знойдзены ўлёткі, якія заклікаюць да байкоту «парламенцкіх выбараў», пасля чаго ў дачыненні да яе быў складзены пратакол па ч.3 арт.23.34 КаАП РБ (парушэнне правядзення і арганізацыі масавых мерапрыемстваў). 5 Ліпеня суддзя Грабоўская Іна прысудзіла ёй 10 сутак арышту, піша сайт protivpytok.org. Да суда актывістка знаходзілася ў ІЧУ.

У звароце дзяўчына піша, што падвергнулася жорсткаму і бесчалавечнаму абыходжанню ў ІЧУ пры УУС Віцебскага аблвыканкама, скардзіцца на невыносныя ўмовы ўтрымання.

«У камеры адсутнічалі спальныя месцы і наогул хоць якая-небудзь мэбля. Было вельмі холадна. Адміністрацыя ІЧУ пры УУС Віцаблвыканкама адмовілася прыняць для мяне цёплыя рэчы, ваду і сродкі гігіены. Ляжаць прыйшлося на голай бруднай падлозе ў белай майцы, джынсах і балетках на босу нагу. Заснуць з-за холаду было немагчыма. Даводзілася ўвесь час хадзіць па камеры. Паветра ў камэры быў сапрэлым, камеру выветрыць было немагчыма. Усю ноч у вочы сляпіла святло ад электралямпачкі, якую немагчыма было прытушыць ... На мозг гучны гук з радыёкропкі, якую немагчыма было зрабіць цішэй. Першы раз мне прынеслі ежу раніцай наступнага за затрыманнем дня. Прымаць ежу прыйшлося на падлозе і бруднымі рукамі (не выдалі мыла і ручнік). Унітазам ў сілу гідлівасці, адсутнасці зліўнога бачка, туалетнай паперы і знаходжання яго ў поле бачнасці супрацоўнікаў ІЧУ пры УУС Віцаблвыканкама карыстацца не магла», - піша ў скарзе Алена Семенчукова.

Акрамя таго, Семенчукова звяртае ўвагу, што на працягу сутак яна знаходзілася ў ІЧУ пад вартай у чаканьні судовага разбору, хоць яе віна не была ўсталявана нават фармальна. Пры гэтым яна спасылаецца на ч.3 арт.9 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, удзельнікам якога з'яўляецца і Беларусь. У адпаведнасці з дадзеным артыкулам ўтрыманне пад вартай асоб, якія чакаюць судовага разбору не павінна быць агульным правілам

Дзяўчына просіць пракуратуру ўнесці прадстаўленне ва УУС Віцебскага аблвыканкама з патрабаваннем аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць парушэнням у ІЧУ пры УУС Віцаблвыканкама правоў грамадзян, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама звярнуцца ў суд з іскам аб абароне яе правоў.

У выпадку, калі яе скарга не будзе задаволена Алена Семенчукова гатовая абараняць свае правы шляхам звароту ў міжнародныя арганізацыі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках