28 лiстапада 2024, Чацвер, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты міліцыяй Молчан аштрафаваны на 800 тысяч рублёў

34
Збіты міліцыяй Молчан аштрафаваны на 800 тысяч рублёў

Суд Першамайскага раёна аштрафаваў актывіста «Еўрапейскай Беларусі» на 8 базавых велічынь.

19 траўня Андрэй Молчан разгарнуў нацыянальны сцяг у ажыўленым месцы Менска, побач з універсамам «Першамайскі» ў знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам. Праз некаторы час да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі, выдралі сцяг, павалілі на зямлю і сталі збіваць. Потым яго кінулі ў машыну, дзе працягнулі біць да страты прытомнасці. Ачнуўся Молчан толькі ў аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Міліцыянеры былі вымушаны выклікаць да яго «хуткую» і адвезці ў лякарню.

Суд над актывістам прайшоў сёння.

Сведкамі, якія далі хлуслівыя сведчанні пра тое, што актывіст нецэнзурна лаяўся, выступілі Аляксандр Куцко і Аляксандр Ігнатовіч. Як расказаў сайту charter97.org Андрэй Молчан, менавіта яны першымі ўбачылі яго са сцягам і выклікалі міліцыю. Абодва сведкі блыталіся ў сведчаннях, адмаўлялі тое, што актывіст быў збіты, і казалі, што ён сам нападаў на іх. Аднак яны, паводле словаў Молчана, не ўжывалі сілу ў адносінах да яго. Тых супрацоўнікаў міліцыі, якія збівалі актывіста, у судзе не было. На яго думку, кіраўніцтва Першамайскага РУУС не захацела «свяціць» дадзеныя міліцыянераў-садыстаў.

На падставе хлуслівых сведчанняў Куцко і Ігнатовіча суддзя Сяргей Люсцік прызнаў Молчана вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 і вынес рашэнне аб штрафе ў 800 тысяч беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках