27 лiстапада 2024, Серада, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы заклікаюць зняць абвінавачанні з Пачобута

Праваабаронцы заклікаюць зняць абвінавачанні з Пачобута

Міжнародная федэрацыя праў чалавека запатрабавала спыніць пераслед грамадскіх актывістаў і журналістаў у Беларусі.

Праваабарончая арганізацыя з задавальненнем адзначае вызваленне з-пад варты Анджэя Пачобута, намесніка кіраўніка Звязу палякаў Беларусі і вядомага журналіста польскай газеты Gazeta Wyborcza. Тым не менш, арганізацыя выказвае шкадаванне з той нагоды, што адвольна вылучаныя супраць яго абвінавачванні не былі зняты. Таксама ў заяве, апублікаванай на сайце федэрацыі (пераклад - charter97.org), выказана шкадаванне з-за ўзмацнення рэпрэсій напярэдадні 3 ліпеня.

«Судовыя пераследы актывістаў напярэдадні афіцыйных святаў паказалі, што рэпрэсіўныя тэндэнцыі ў Беларусі працягваюцца. У апошнія некалькі дзён некалькі моладзевых актывістаў былі арыштаваны і затрыманы па абвінавачанню ў «дробным хуліганстве». Напрыклад, Віталь Васількоў быў арыштаваны і абвінавачаны 30 чэрвеня па артыкуле 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за тое, што ён нібы браў удзел у бойцы 21 чэрвеня, нягледзячы на тое, што ён не быў у краіне ў той дзень», - гаворыцца ў заяве.

Праваабаронцы асуджаюць спробы беларускіх улад прымусіць замаўчаць нязгодных і настойліва заклікаюць зняць усе абвінавачванні з Анджэя Пачобута, спыніць пераслед і запалохванне грамадскіх актывістаў і журналістаў і неадкладна вызваліць усіх палітвязняў.

Таксама Міжнародная федэрацыя праў чалавека зноў запатрабавала ад улад Беларусі забяспечыць павагу свабоды слова і сумлення, якое гарантавана беларускай Канстытуцыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках