27 лiстапада 2024, Серада, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандыдат у «дэпутаты»: бабруйчанам «выбары» не цікавыя (Фота)

4

Магілеўчанка Аксана Самуйлава наведала Бабруйск, каб паўдзельнічаць у двух пікетах па збору подпісаў за сваё вылучэнне.

Іх правялі на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ і вуліцы Гарэліка, піша ПЦ «Вясна».

Аксана Самуйлава адзначыла, што бабруйчане з невялікай цікавасцю ставяцца да самога факту правядзення «выбараў», але агрэсіі таксама не выказваюць.

«Цікавіліся грамадзянскай дамовай кампаніі «Гавары праўду», яна размешчана на маім стэндзе, - распавядае Аксана Самуйлава. - Дарэчы, мяне вельмі здзівіла, што дзеючага «дэпутата» жыхары гэтай акругі не ведаюць. Мы не сустрэлі ні аднаго чалавека, які б ведаў прозвішча. Больш за тое, людзі не ведаюць, жанчына ці мужчына гэты «дэпутат»! Мне гэта незразумела. Напрыклад, на маіх плакатах адразу паказаная кантактная інфармацыя, каб кожны патэнцыйны выбаршчык мог напрамую звярнуцца з нейкім пытаннем.

Мяркуючы па фатаграфіях, на якіх намаляваныя адзінокія людзі, якія падыходзілі да стэнда з інфармацыяй пра кандыдата, жыхарам горада «выбары» сапраўды не моцна цікавыя. Бо гэта не ідзе ні ў якое параўнанне з ажыятажам, які адбываўся на пікетах па збору подпісаў на прэзідэнцкіх «выбарах».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках