27 лiстапада 2024, Серада, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэст байкатуе фарс (Фота)

5

Брэсцкая кааліцыя дэмакратычных сіл «Спадчына» працягвае актыўную інфармацыйную кампанію па байкоце «парламенцкіх выбараў».

Як паведамілі charter97.org актывісты кампаніі, у мікрараёнах «Кавалёва» і «Вулька» у гэтыя дні былі распаўсюджаныя тысячы ўлётак з заклікам да байкоту. У інфармацыйных матэрыялах змяшчалася альтэрнатыўная інфармацыя аб так званых «выбарах» і, мяркуючы па рэакцыі берасцейцаў, ідэя байкоту псеўдавыбарчага працэсу падтрымлівалася шматлікімі грамадзянамі.

Варта нагадаць, што яшчэ да таго моманту, як у Беларусі была абвешчаная дата галасавання па «выбарах» у «парламент», кааліцыя «Спадчына», якая аб'яднала ў Брэсце актывістаў партыйных структур і грамадскіх арганізацый, адназначна выступіла за байкот гэтай выбарчай кампаніі, калі ўмовы яе правядзення не зменяцца. Прыхільнікі кааліцыі распаўсюдзілі зварот да прадстаўнікоў выбаркамаў, якія сфарміраваны напярэдадні «выбараў». Мэтай гэтага звароту стала імкненне «прадухіліць злачынства, якое плануецца», паколькі ў сітуацыі, калі не зменены Выбарчы кодэкс, а ў турмах знаходзяцца палітвязні, «праводзіць выбары і ўдзельнічаць у іх нельга».

Актывісты «Спадчыны» маюць намер працягваць інфармаваць сваіх землякоў аб неабходнасці байкоту абвешчаных «выбараў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках