27 лiстапада 2024, Серада, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Севярынец не патрапіў пад амністыю

4
Севярынец не патрапіў пад амністыю

Паўлу Севярынцу прапанавалі распісацца ў тым, што да яго не можа быць прыменена амністыя.

Паўлу Севярынцу, аднаму з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», афіцыйна адмоўлена ў амністыі, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, 26 ліпеня яму прад'явілі паперу і папрасілі распісацца ў тым, што згодна з пунктам 9 Закона аб амністыі яна не можа быць да яго ўжытая. «Што такое пункт 9 або абзац 9, або параграф 9, я нават не ўдакладняў. Хутчэй за ўсё, гэта пункт, па якім амністыя не прымяняецца да асуджаных па 342-м артыкуле Крымінальнага кодэкса», - сказаў Севярынец.

Такім чынам, адзначыў ён, «амністыя, якая з самага пачатку аб'яўлялася непалітычнай, упершыню за ўжыванне амністый у гісторыі Беларусі ўвогуле, набыла ярка выражаны палітычны характар». «Стала зусім ясна, што амністыя патрэбна была ўладзе для торгу з Захадам: маўляў, мы выпусцім палітвязняў па амністыі, а вы нам дасце прэферэнцыі. Захад гандлявацца адмовіўся і прадэманстраваў сваю цвёрдую і выразную пазіцыю - вызваліць палітвязняў без усялякіх умоў і неадкладна. У выніку пад амністыю не трапіў ніхто, і выпускаць на волю кагосьці з палітычных зняволеных ўлада, верагодна, не збіраецца», - заявіў Севярынец.

Севярынец, які падчас выбараў 2010 года кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, 16 траўня мінулага года быў асуджаны судом Завадскога раёна Менска да трох гадоў абмежавання волі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Ён адбывае пакаранне ў спэцкамэндатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках