27 лiстапада 2024, Серада, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Удзельнічаць у «выбарах»? Божа ўратуй!

11
Алесь Марачкін: Удзельнічаць у «выбарах»? Божа ўратуй!

Вядомы мастак упэўнены, што «дэпутаты» ні на што не ўплываюць.

Зусім нядаўна Аляксей Марачкін правёў выставу ў Белзнешэканамбанку, там вісіць дзесяць карцін мастака. Паглядзець іх можна ў фае будынка банка на вуліцы Кульман, 2 у Менску. Зараз Аляксей Марачкін рыхтуецца да міжнароднага пленэру ў Польшчы, які пройдзе 13-га жніўня. Кіраўнік аб'яднання «Пагоня» працуе над сваімі старымі і новымі карцінамі і, як ён распавёў charter97.org, зусім не збіраецца ісці на «парламенцкія выбары».

«Удзельнічаць у «выбарах»? Не, божа ўратуй! Раз выбараў няма, то і выбару не будзе. А нават калі які-небудзь канфарміст з апазіцыі і пройдзе ў «палатку», то толькі пад дудку нашага галоўнага танцора», - лічыць Алесь Марачкін.

«Дэпутаты» нічога не вырашаюць, а толькі слухаюць указы зверху. Няма «парламента» і няма ніякіх «выбараў», - заявіў мастак. - Самае паскуднае, што калі Лукашэнка перад «дэпутатамі» працытаваў Вялікага інквізітара з рамана Дастаеўскага, што «няма для чалавека нічога больш невыноснага, чым свабода», ён стаў на бок Сатаны. А «дэпутаты» яшчэ і апладзіравалі гэтым словам. І царква пры гэтым прамаўчала!».

Нагадаем, 8 траўня гэтага года Лукашэнка ў пасланні беларускаму народу і «парламенту» вырваў фразу з рамана Дастаеўскага «Браты Карамазавы»: «Для чалавека няма нічога больш невыноснага, чым свабода». Гэтыя словы ў творы належаць Вялікаму інквізітару, які ў спрэчцы з Ісусам Хрыстом духоўным каштоўнасцям супрацьпастаўляе сілу інстынктаў. Пры гэтым фінал легенды сведчыць аб трыўмфе ідэй Хрыста, а зусім не Вялікага інквізітара.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках