Жонка Сяргея Каваленкі атрымала спатканне з мужам
3- 24.07.2012, 10:27
Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўнагадовых дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін.
Жонка палітвязня Сяргея Каваленкі Алена атрымала сёння доўгатэрміновае спатканне з мужам у выпраўленчай калоніі № 19 Магілёва.
Плануецца, што сустрэча будзе доўжыцца тры дні і скончыцца 27 ліпеня. Разам з Аленай сустрэцца з бацькам прыехалі двое непаўнагадовых дзяцей: дачка Віка і сын Валянцін, перадае «Радыё Свабода».
Спатканне на суткі атрымаў брат Сяргея Каваленкі Віталь і яго бацька Аляксандр.
Сяргей Каваленка асуджаны на два гады і месяц пазбаўлення волі за парушэнне парадку адбывання хатняй хіміі пасля вывешвання бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Адбывае пакаранне ў выпраўленчай калоніі № 19 Магілёва.