27 лiстапада 2024, Серада, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місію назіральнікаў ад ПА АБСЕ на «выбарах» узначаліў Матэа Мекачы

9
Місію назіральнікаў ад ПА АБСЕ на «выбарах» узначаліў Матэа Мекачы

ПА АБСЕ будзе назіраць за «парламенцкімі выбарамі» у Беларусі.

Парламенцкая Асамблея АБСЕ плануе накіраваць паўнавартасную місію па назіранні за «парламенцкімі выбарамі» у Беларусі і спадзяецца ўбачыць прагрэс у параўнанні з папярэдняй выбарчай кампаніяй.

Кіраўніком місіі прызначаны старшыня камітэта па правах чалавека ПА АБСЕ Матэа Мекачы (Італія), паведамляе сайт ПА АБСЕ.

«Мы вельмі спадзяемся ўбачыць значныя пазітыўныя зрухі ў параўнанні з мінулымі выбарамі, і што ўсе, уключаючы і тых, хто цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам або ў турме, атрымаюць магчымасць свабодна і без абмежаванняў прыняць удзел у парламенцкіх выбарах», - заявіў Мекачы, каментуючы сваё прызначэнне.

Як паведамляў раней сайт charter97.org, 9 ліпеня Парламенцкая Асамблея АБСЕ прыняла пераважнай большасцю галасоў рэзалюцыю па Беларусі, якая заклікае Урад Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных у Беларусі, аднавіць ліцэнзіі на юрыдычную практыку адвакатаў, якія былі пазбаўленыя іх за сваю прафесійную дзейнасць па абароне прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, і дазволіць прадстаўнікам Парламенцкай Асамблеі АБСЕ наведваць палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў турмах у Беларусі.

16-18 ліпеня Дырэктар па праграмах ПА АБСЕ Ганна Чарнова прыняла ўдзел у Місіі па ацэньванні патрэбаў (МАП) сумесна з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Службовыя асобы ў Менску пацвердзілі сваю гатоўнасць супрацоўнічаць з місіяй АБСЕ па назіранні за выбарамі ў адпаведнасці з афіцыйным запрашэннем, якое вітала ўдзел назіральнікаў ад АБСЕ, не абмяжоўваючы іх колькасць.

Місія па ацэньванні патрэбаў правяла сустрэчы са службовымі асобамі, адказнымі за выбары, парламентарыямі, палітычнымі партыямі і рухамі (зарэгістраванымі і незарэгістраванымі), прадстаўнікамі прэзідэнцкай адміністрацыі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства юстыцыі, дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама з незалежнымі журналістамі і няўрадавымі арганізацыямі.

ПА АБСЕ назірала за выбарамі ў Беларусі ў 1995, 2001, 2004, 2006, 2008 і 2010 гадах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках