28 лiстапада 2024, Чацвер, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Молчан: «Білі па галаве і нырках»

26
Андрэй Молчан: «Білі па галаве і нырках»

(абноўлена) Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» моцна збіты супрацоўнікамі дэпартамента аховы.

У судзе Першамайскага раёна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Молчана, затрыманага супрацоўнікамі міліцыі ўначы 14 ліпеня. У судзе былі выслуханы паказанні Молчана. Аднак на працэс не з'явіліся сведкі-міліцыянты. Па гэтай прычыне разгляд справы перанесены на 24 ліпеня. Молчана да суда выпусцілі на волю.

Актывіста затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча нібыта за тое, што пад мостам ён наклеіў налепку «Не – смяротнаму пакаранню». Андрэй распавёў «Радыё Свабода», што яго моцна збілі, білі па галаве і па нырках, і цяпер ён дрэнна чуе.

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, Молчана затрымалі ў ноч з пятніцы на суботу ў мікрараёне Уручча нібыта за тое, што пад мостам ён наклеіў налепку «Не – смяротнаму пакаранню». Ён абвінавачваецца па арт. 23.14 КаАП (парушэнне правілаў добраўпарадкавання гарадоў) і арт. 17.1 (дробнае хуліганства).

На мінулым тыдні суд Першамайскага раёна аштрафаваў Андрэя Молчана на 8 базавых велічынь.

19 траўня малады чалавек разгарнуў нацыянальны сцяг у ажыўленым месцы Менска, каля ўніверсама «Першамайскі» у знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкай. Праз некаторы час да яго падбеглі супрацоўнікі міліцыі, вырвалі сцяг, павалілі на зямлю і пачалі збіваць. Потым яго кінулі ў машыну, дзе працягнулі біць да страты прытомнасці. Ачуўся Молчан толькі ў аддзяленні міліцыі Першамайскага раёна. Міліцыянты былі вымушаныя выклікаць да яго «хуткую» і адвезці ў лякарню.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках