27 лiстапада 2024, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Карняенка: Зараз улады атрымаюць тое, чаго заслужылі

31
Віктар Карняенка: Зараз улады атрымаюць тое, чаго заслужылі

Рэакцыя АБСЕ і ЗША на адсутнасць апазіцыі на нарадзе па чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Вене прымусіць беларускія ўлады задумацца над выкананнем правоў чалавека.

Пра гэта заявіў БелаПАН каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары», палітык Віктар Карняенка.

«Калі прынцыповую пазіцыю ЗША з нагоды адмовы мне ў выездзе прагназаваць можна было, то такіх рэзкіх заяў ад АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ я не чакаў. І гэта вельмі важна для нас, паколькі і Еўропа зараз дэманструе прынцыповую пазіцыю. Што датычыцца беларускіх уладаў, то ў гэты раз яны атрымалі тое, чаго заслугоўваюць, а не тое, чаго ім хацелася атрымаць», - сказаў Карняенка.

Паводле яго слоў, такая рэакцыя АБСЕ і ЗША «паўплывае на сітуацыю з невыязнымі з Беларусі, на сітуацыю з правамі чалавека ў цэлым - пытанне толькі, калі». «Улады Беларусі ўжо пачынаюць разумець, што міжнародныя арганізацыі і структуры ўжо не купяцца на словы і абяцанні афіцыйных беларускіх чыноўнікаў. І цяпер зразумела, што без канкрэтных крокаў па паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека, з выбарчымі правамі не будзе ніякага паляпшэння адносінаў з Еўропай, АБСЕ, ЗША », - адзначыў Карняенка.

«Паміж тым гэты крок АБСЕ і ЗША з'яўляецца таксама адказам для тых структур у Беларусі, якія лічаць, што Еўропа павінна развіваць адносіны з афіцыйным Менскам нягледзячы ні на што. Усё ж такі еўрапейскім палітыкам не ўсё роўна, што думаюць пра іх іх выбаршчыкі, і ніхто не хоча праславіцца «лабістам дыктатуры» або «пакрывальнікам парушэнняў правоў чалавека» у Беларусі », - лічыць палітык.

Нагадаем, Віктар Карняенка быў афіцыйна запрошаны на нараду і планаваў вылецець у Вену раніцай 12 ліпеня, аднак у Нацыянальным аэрапорце Менск памежнікі паставілі яму штамп у пашпарт аб забароне на выезд за мяжу. У той жа час у Вену адправілася старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына. Нарада на тэму арганізацыі дэмакратычных выбараў і назірання за імі праходзіць 12-13 ліпеня.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках