27 лiстапада 2024, Серада, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выбары» па-лукашэнкаўску пачаліся

40
«Выбары» па-лукашэнкаўску пачаліся

(абноўлена) У дом Віктара Карняенкі, які з'яўляецца сустаршынёй кампаніі «За справядлівыя выбары», уварваліся міліцыянты.

Як паведаміў БелаПАН сам Віктар Карняенка, прыкладна ў 17 гадзін да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, прад'явілі паперу, падпісаную начальнікам РАУС Дзяржынскага раёна, на правядзенне агляду памяшкання і санкцыю пракурора на ператрус. «Нібы нейкі ананімны добразычлівец паведаміў у міліцыю, што ў мяне захоўваецца незаконная друкаваная прадукцыя», - распавёў Карняенка.

«Падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі вырашылі канфіскаваць тыраж бюлетэня «За справядлівыя выбары». «Гэта 76 пачак бюлетэня па тысячы экзэмпляраў у кожнай», - адзначыў Карняенка.

Ён падкрэсліў, што гэта «цалкам легальны бюлетэнь грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары». «Зараз яго забралі ў РАУС, а куды адправяць далей - не ведаю. Вядома, гэтыя дзеянні мы будзем абскарджваць», - сказаў палітык.

Раніцай 12 ліпеня Карняенка павінен вылецець у Вену для ўдзелу ў дадатковым нарадзе па чалавечым вымярэньні АБСЕ, на якім сярод іншых будзе абмяркоўвацца тэма «выбараў» у Беларусі. «Запрашэнне на гэтую канферэнцыю я атрымаў, мне замоўлены білет на 12 ліпеня на 5 гадзін раніцы на самалёт да Вены. Аднак не ведаю, ці патраплю я туды, фармальна я знаходжуся ў спісе невыязных з Беларусі», - адзначыў Карняенка.

Але вылет каардынатара кампаніі «За справядлівыя выбары» у Вену можа не адбыцца не таму, што палітык афіцыйна не выключаны са спісаў невыязных, а па больш банальнай прычыне: пад яго акном працягвае стаяць машына з прадстаўнікамі невядомай сілавой структуры. Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў сам Віктар Карняенка.

На гэтай нарадзе будзе прысутнічаць і старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

Паколькі інфармацыі аб якіх-небудзь крымінальных справах, у якіх фігураваў бы Карняенка, не з'яўлялася, праваабаронцы лічаць, што такія паводзіны міліцыянтаў можна расцэньваць як помсту ўладаў за ўдзел дэмакратычнага актывіста ў мерапрыемстве АБСЕ.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках