27 лiстапада 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны ідэолаг узначаліў выбаркам

6
Галоўны ідэолаг узначаліў выбаркам

Без лішняга палітэса сфарміравана акруговая выбарчая камісія ў Ваўкавыску.

Улады нават не сталі хаваць, што бяруць «выбары» пад свой поўны кантроль, піша «Народная воля».

Па прапанове кіраўніка мясцовай вертыкалі старшынёй акруговай камісіі абраны намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Захарчук. Прычым, цікава, што па асноўных службовых абавязках гэты таварыш з'яўляецца галоўным ідэолагам раёна. Аднак фармальна ў склад выбарчай камісіі ён трапіў ад грамадскай арганізацыі - быў вылучаны прафсаюзам дзяржслужачых.

Сакратаром камісіі стала Наталля Пісар - таксама чалавек у раёне вядомы. Мала хто ведае, якое стаўленне яна мае да Фонду свету, які вылучыў спадарыню Пісар у склад выбарчай камісіі, аднак у «мірным жыцці» яна працуе ў раённым савеце «дэпутатаў» на пасадзе галоўнага спецыяліста.

Трэці чалавек, які будзе кіраваць «выбарамі» у раёне - намеснік старшыні акруговай камісіі, пенсіянер Зміцер Ганісеўскі. Ён не пачатковец у складзе мясцовых выбаркамаў. Раней «рабіць выбары» яго вылучала ветэранская арганізацыя, аднак на гэты раз па «ветэранскай квоце» у Ваўкавыскую выбарчую камісію трапіў іншы чалавек, а Зміцер Ганісеўскі прайшоў па дэмакратычнай працэдуры - вылучэнне грамадзянамі.

Прадстаўнікі дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый у склад Ваўкавыскай акруговай камісіі не патрапілі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках