27 лiстапада 2024, Серада, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Беларусь становіцца поўным ізгоем

4
Раман Якаўлеўскі: Беларусь становіцца поўным ізгоем

Нават «праславянскія» Сербія і Македонія ўводзяць санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі выказаў здзіўленне такім крокам - асабліва з боку Сербіі і Македоніі, паведамляе БелаПАН. «На нядаўніх выбарах у Сербіі яе прэзідэнтам стаў Таміслаў Нікаліч, а кіруемая ім Сербская прагрэсіўная партыя з'яўляецца не вельмі-та празаходняй. Напрыклад, яшчэ да таго, як Нікаліч стаў прэзідэнтам, СПП падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з «Адзінай Расеяй». Прэзідэнт Македоніі Георге Іваноў таксама нядаўна наведваў Расею і краіны Цэнтральнай Азіі. Гэта значыць, што нават пры такіх «праславянскіх» прэзідэнтах ім даражэйшы ЕЗ, чым «славянскае адзінства», а Беларусь становіцца поўным ізгоем», - лічыць Якаўлеўскі.

Што тычыцца перспектываў дыялогу Беларусі з Захадам, то, адзначыў ён, пакуль інтарэсы афіцыйнага Менска ляжаць у іншай плоскасці: «Глядзіце самі: кіраўнік МЗС Сяргей Мартынаў - у Інданэзіі, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Макей - у Кітаі, Лукашэнка мае намер наведаць Лацінскую Амерыку».

На думку эксперта, пакуль цяжка судзіць аб тым, ці будуць у выніку такога кроку вызваляцца палітвязні. «Вызваленне палітвязняў - ключавое патрабаванне ЕЗ. Наколькі дадзены крок паўплывае на Лукашэнку ў гэтым пытанні - невядома», - сказаў Раман Якаўлеўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках