28 лiстапада 2024, Чацвер, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт: Молчан сам сябе па-зверску збіў

65
Следчы камітэт: Молчан сам сябе па-зверску збіў

Збіты міліцыянтамі актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Молчан наведаў Следчы камітэт.

«Гадзіну цягнулася там гутарка. Але вялікая частка гэтага часу пайшла на тое, што супрацоўнікі камітэта спрабавалі выгнаць з кабінета маю сястру Вольгу, якая прыйшла разам са мной. І лаяліся на яе, і ўгаворвалі. У рэшце рэшт сказалі, што зараз выклічам супрацоўнікаў міліцыі і складзем на яе пратакол адміністрацыйнага парушэння.

Ніякіх доказаў таго, што сястра не можа знаходзіцца са мной разам у кабінеце, яны прад'явіць не змаглі. Але ў выніку яна выйшла з кабінета і чакала мяне звонку», - паведаміў Молчан «Радыё Свабода».

Далей Андрэй распавёў: «Паказалі мне мае мінулыя тлумачэнні аб тым, што адбылося 19 мая. І спыталі: ці пацвярджаеце вы іх? Я адказаў: так, пацвярджаю. Тады яны сказалі, што выпішуць мне накіраванне на медыцынскую экспертызу. Я ім сказаў, што знаходжуся на бальнічным і ўсе дакументы аб маіх пашкоджаннях ёсць у бальніцы хуткай дапамогі. А яны тады кажуць: хто ведае, можа вы самі нанеслі сабе гэтыя траўмы?

Было бачна па іхніх паводзінах, што яны ўсялякімі метадамі будуць пакрываць міліцыянтаў. І будуць спрабаваць зрабіць вінаватым мяне».

Нагадаем, 19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Уручча ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэдняй выснове лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 мая Андрэя Молчана выпісалі з лякарні хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы паказанае толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаннем.

28 мая на Андрэя Молчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін - па стандартным ужо для апазіцыянераў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі - 23.34, несанкцыянаванае пікетаванне.

Да 11 чэрвеня Андрэй Молчан на бальнічным.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках