27 лiстапада 2024, Серада, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія працаўнікі бягуць з «Прамжылбуда» ад нізкіх заробкаў

21
Магілёўскія працаўнікі бягуць з «Прамжылбуда» ад нізкіх заробкаў

Іх не стрымліваюць ні кантракты, ні звальненні па артыкуле ў працоўных кніжках.

Пра гэта паведамляе былы працоўны згаданай будаўнічай арганізацыі Аляксей Паўлоўскі. «Мне дакладна вядома, што толькі за некалькі апошніх тыдняў каля 20 працаўнікоў папросту развіталіся з «Прамжылбудам». Яны напісалі заявы на звальненне і, нягледзячы на тое, што іх трымаюць працоўныя кантракты, пакідалі свае працоўныя кніжкі і пайшлі ўладкоўвацца на працу ў іншыя будаўнічыя арганізацыі. Некаторыя з'ехалі працаваць у Расею, - кажа Аляксей Паўлоўскі. - Гэта не дзіўна, бо ў будаўнічай арганізацыі заробак не толькі не вырас, а наадварот яшчэ і знізіўся. За мінулы месяц працаўнікі атрымалі сярэднія заробкі каля двух мільёнаў рублёў. Ці можна за такія грошы пракарміць сям'ю, калі штодня растуць кошты прадуктаў?» - працягвае былы працаўнік «Прамжылбуда».

Аляксей Паўлоўскі таксама паведамляе, што яшчэ адной прычынай, чаму людзі ідуць на крайнія меры і цэлымі групамі пакідаюць свае месцы працы, з'яўляецца штодзённае парушэнне тэхнікі бяспекі і абыякавае стаўленне да людзей з боку кіраўніцтва арганізацыі, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што з актывістам незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксеем Паўлоўскім з-за ягонай актыўнасці па адстойванні працоўных правоў працоўных не быў працягнуты працоўны кантракт. Праз суд працаўнік здолеў змяніць фармулёўку звальнення у працоўнай кніжцы і быў звольнены па арт.41 Працоўнага Кодэкса. Гэта гарантавала яму выплату амаль 12 млн рублёў кампенсацыі за парушэнне ўмоваў кантракту «Прамжылбудам».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках