28 лiстапада 2024, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збітага міліцыяй Молчана выклікаюць у Следчы камітэт

13
Збітага міліцыяй Молчана выклікаюць у Следчы камітэт

Па-зверску збітаму міліцыяй актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Молчану трэба заўтра прыйсці ў Першамайскае РУУС Менска.

«Патэлефанаваў супрацоўнік Следчага камітэта і запрасіў на заўтра ў 11.30 на гутарку ў РУУС Першамайскага раёна. Я спытаў, пра што будзе гутарка? Ён адказаў, што 19 мая вас затрымлівалі. Таму трэба ўзяць вашыя тлумачэнні з нагоды дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі. Мы праводзім праверку», - паведаміў Молчан «Радыё Свабода».

Андрэй Молчан кажа, што ён пойдзе на гэтую размову: «Хоць, я мяркую, што вынікі дзеля мяне не будуць станоўчымі. Следчы камітэт таксама падпарадкоўваецца ўладам. Якія тут могуць быць вынікі? Схаджу, пагляджу, можа раптам яны каго знайшлі».

Молчан таксама паведаміў, што яму працягнулі бальнічны да 11 чэрвеня.

Нагадаем, як раней паведамляў сайт charter97.org, 19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг ля ўніверсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Уручча ў знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэдняй выснове лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 мая Андрэя Молчана выпісалі з лякарні хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы паказанае толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаннем.

28 мая на Андрэя Молчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін па стандартным ужо для апазіцыянераў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі - 23.34, несанкцыянаванае пікетаванне.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках