27 лiстапада 2024, Серада, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў паляціць у Інданэзію

13
Мартынаў паляціць у Інданэзію

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 11-13 чэрвеня з афіцыйным візітам наведае Рэспубліку Інданэзія.

Як паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, праграмай візіту запланаваная сустрэча міністра з прэзідэнтам Інданезіі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Увесь спектр пытанняў беларуска-інданезійскіх адносінаў будзе абмеркаваны ў час сустрэч у Джакарце кіраўніка МЗС Беларусі з прэзідэнтам, міністрам замежных спраў, спікерам парламента Інданезіі, міністрамі абароны, гандлю, адукацыі, даследаванняў і тэхналогій», - адзначыў А.Савіных.

Паводле яго, С.Мартынаў сустрэнецца са старшынём гандлёва-прамысловай палаты Інданезіі дзеля абмеркавання «актуальных напрамкаў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння». Плануецца правядзенне двухбаковай сустрэчы з генеральным сакратаром Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі дзеля абмеркавання магчымасцяў і перспектыў пашырэння супрацоўніцтва Беларусі, праінфармаваў прэс-сакратар.

Кіраўнікі МЗС дзвюх дзяржаў плануюць падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні і дзвюхбаковых кансультацыях знешнепалітычных ведамстваў.

А.Савіных таксама паведаміў, што 13-15 чэрвеня С.Мартынаў будзе знаходзіцца з візітам у Лаосе. У ходзе візіту запланаваныя сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з прэзідэнтам Лаоса, кіраўніком МЗС, міністрамі прамысловасці і гандлю, навукі і тэхналогій «дзеля абмеркавання пытанняў палітычнага, гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва», - адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках