28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МКП: Сітуацыя з беларускімі прафсаюзамі - сярод горшых у свеце

3
МКП: Сітуацыя з беларускімі прафсаюзамі - сярод горшых у свеце

Група працадаўцаў заблакавала дыскусію па найгоршых выпадках парушэння правоў працоўных на канферэнцыі МАП у Жэневе.

З 1926 года канферэнцыі абмяркоўвала найбольш сур'ёзныя выпадкі, уключаныя ў штогадовую справаздачу Камітэта экспертаў МАП, у які ўваходзяць 17 сябраў - выдатныя і незалежныя міжнародныя юрысты, паведамляе сайт МКП. У гэтым годзе Міжнародная арганізацыя працадаўцаў адмовілася абмяркоўваць якія-небудзь выпадкі, у тым ліку і пераслед прафсаюзных актывістаў у Беларусі.

«Працадаўцы ў МАП спрабуюць прыкрыць найгоршыя парушэнні і пазбегнуць пільнай міжнароднай увагі, здольнай захаваць жыцці і спыніць найбольш сур'ёзныя нападкі на правы працоўных. - заявіла Шэрен Бароў, Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП). - Арганізацыі працадаўцаў гуляюць у МАП у небяспечную палітычную гульню, у той час як нават асобныя кампаніі ўсё больш ідуць насустрач адкрытаму і сумленнаму абмеркавання правоў працоўных».

«Група працадаўцаў спрабуе падарваць адзін з найбольш эфектыўных механізмаў абароны правоў чалавека ў міжнароднай сістэме. Магчыма, гэта дапаможа некаторым найменш адказным кампаніям павялічыць прыбытак і падтрымаць урады, якія дазваляюць або нават заахвочваюць расправы з працаўнікамі, але гэта будзе зроблена цаной жыццяў і сродкаў існавання найбольш уразлівай групы працоўных», - заявіла Шэрен Бароў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках