27 лiстапада 2024, Серада, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулак: Дзіўна праводзіць спартовыя мерапрыемствы толькі ў дэмакратычных краінах

14
Гулак: Дзіўна праводзіць спартовыя мерапрыемствы толькі ў дэмакратычных краінах

Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак лічыць дзіўным, калі б буйныя спартовыя мерапрыемствы праходзілі толькі ў краінах, дзе менш за ўсё праблем з правамі чалавека.

Пра гэта ён заявіў, адказваючы на пытанне «Тэлеграфа». Пры гэтым Алег Гулак адзначыў, што краін цалкам без праблем з правамі чалавека не бывае.

Так, паводле яго, «зараз і еўрапейскія краіны маюць некаторыя даволі сур'ёзныя праблемы з правамі чалавека». У прыватнасці, ён адзначыў сітуацыю з турмой Гуантанама і неадэкватныя метады еўрапейскіх краін па барацьбе з тэрарызмам. «На жаль, з'яўляецца тэндэнцыяй тое, што ў шматлікіх краінах парушаюцца правы чалавека. І гэтая сітуацыя не паляпшаецца, а наадварот пагаршаецца», - дадаў ён.

«Сам факт правядзення ці забароны на правядзенне такіх мерапрыемстваў у краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, нічога не значыць. Пытанне - як гэта ўсё будзе праводзіцца, як гэта будзе абстаўлена. Вядома, калі ўсё будзе адбывацца так, як быццам бы ніякіх праблем няма, а афіцыйная прапаганда будзе падаваць гэта як афіцыйнае прызнанне легітымнасці нелегітымных рэжымаў, то гэта дрэнна», - заявіў кіраўнік БХК.

Акрамя таго, ён адзначыў, што забароны на правядзенне якога-небудзь буйнога мерапрыемствы вельмі рэдка атрымліваецца дасягнуць. Пры гэтым сама забарона дае «эфект ізаляцыі, які таксама адмоўна дзейнічае». "Таму гэтыя сур'ёзныя падзеі трэба праводзіць сур'ёзным інструментам. Калі іх праводзіць, то ў іх межах павінныя быць запланаваныя дзеянні, якія б прыцягнулі ўвагу да праблемы з парушэннямі правоў чалавека», - заявіў Алег Гулак.

Пры гэтым ён назваў тэхнічна складаным ажыццяўленне правядзенне буйных мерапрыемстваў у краінах, дзе парушаюцца правы чалавека, толькі пры ўмове прыняцця канкрэтных мер па паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека. «І такая ўмова, калі яна рэальна выконваецца, - тое самае, што адмова ў правядзенні з усімі згаданымі фактарамі», - падкрэсліў ён.

Шэраг праваабарончых арганізацый з-за масавых, на іхнюю думку, парушэнняў правоў чалавека выступаюць супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў Менску, Еўра-2012 у Украіне, Алімпійскіх гульняў-2014 у Расеі. Акрамя таго, крытыку праваабаронцаў выклікала правядзенне Алімпійскіх гульняў-2008 у Кітаі, «Еўрабачання-2012» у Азербайджане, гонак «Формулы 1» у Бахрэйне.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках