У Віцебску затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі»
4- 29.06.2012, 16:05
Маладыя людзі былі затрыманыя за распаўсюд друкаваных матэрыялаў.
Алена Семенчукова і ейны брат Сяргей раздавалі ўлёткі з заклікам байкатаваць восеньскія «выбары». Да іх падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы Ражкоў і Зайцаў і запатрабавалі паказаць змесціва заплечнікаў. Пасля таго, як у іх былі знойдзеныя ўлёткі, маладых людзей даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна Віцебска.
У РУУС, як стала вядома сайту charter97.org, затрыманых знялі на відэа і правялі дактыласкапію. У дачыненні да Алены Семенчуковай хутчэй за ўсё будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.