27 лiстапада 2024, Серада, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Молчана будуць судзіць за «несанкцыянаваны» пікет

5
Молчана будуць судзіць за «несанкцыянаваны» пікет

Судовую справу збітага міліцыянтамі актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Молчана будуць разглядаць у судзе Першамайскага раёна Менска 4 ліпеня.

«Сёння я атрымаў позву, у якой напісана - з'явіцца 4-га ліпеня ў суд Партызанскага раёна Менска ў 15.30. Мая справа праходзіць па артыкуле 23.34 - несанкцыянаванае пікетаванне. Прозвішча суддзі не паказанае», - сказаў Молчан «Радыё Свабода».

19 мая Андрэй Молчан узняў бел-чырвона-белы сцяг каля ўніверсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Уручча на знак салідарнасці з палітвязьем Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка збілі. Па папярэдняй выснове лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 мая Андрэя Молчана выпісалі з лякарні хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэнне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы паказана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы засталіся пад пытаннем.

28 мая на Андрэя Молчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін - па стандартным ужо для апазыцыянераў артыкуле 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі - па артыкуле 23.34 («несанкцыянаванае пікетаванне»).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках