27 лiстапада 2024, Серада, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН зарэгістраваная скарга ад імя Алеся Бяляцкага

2
У ААН зарэгістраваная скарга ад імя Алеся Бяляцкага

Са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААНН ад імя палітзняволенага звярнулася ягоная жонка і Антуан Бернар, Генеральны дырэктар Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

У звароце абскарджваюцца парушэнні Рэспублікай Беларусь правоў, гарантаваных міжнародным дагаворам, падпісаным і ратыфікаваным гэтай дзяржавай - Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах:

- неправамерныя абмежаванні  права на свабоду асацыяцыі (артыкул 22 Пакта): адмовы ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Вясна» ў 2007 і 2009 гадах, афіцыйнае папярэджанне, вынесенае А. Бяляцкаму Генеральнай пракуратурай за ажыццяўленне ім дзейнасці ад імя незарэгістраванага грамадскага аб'яднання ў 2011 годзе, а таксама прымяненне крымінальнай адказнасці па абвінавачванні ў нясплаце падаткаў са сродкаў, атрыманых і выдаткаваных для легітымных мэтаў дзейнасці Праваабарончага цэнтру «Вясна»;

- парушэнні права на справядлівае судовае разбіральніцтва (артыкул 14 Пакта): права на разгляд справы незалежным судом, прэзумпцыі невінаватасці, роўнасці і спаборнасці бакоў, правы абвінавачанага быць судзімым ў яго прысутнасці;

- парушэнне права на свабоду і асабістую недатыкальнасць (артыкул 9 Пакту) пры ўжыванні і прадаўжэнні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў ходзе вытворчасці папярэдняга расследавання і разгляду крымінальнай справы па абвінавачванні А. Бяляцкага ў судзе.

Разгляд Камітэтам па правах чалавека ААН справы А. Бяляцкага і прававая ацэнка заяўленых парушэнняў гэтым кантрольным міжнародным органам значна для ўсёй  праваабарончай супольнасці Беларусі, бо вынік разгляду справы павінен уплываць на фарміраванне практыкі (як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні) у дачыненні да членаў беларускіх асацыяцый, наўмысна выцесненых з прававога поля і пастаўленых у тыя ж умовы, што і А. Бяляцкі і яго арганізацыя.

Ратыфікаваўшы Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у 1992 г., Рэспубліка Беларусь прызнала кампетэнцыю Камітэта па правах чалавека прымаць і разглядаць паведамленні ад падлягаюць яго юрысдыкцыі асоб, якія сцвярджаюць, што яны з'яўляюцца ахвярамі парушэння дадзенай дзяржавай-удзельніцай якога-небудзь з правоў, выкладзеных у Пакце. У адпаведнасці з арт. 61 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь "кожны мае права ў адпаведнасці з міжнародна-прававымі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь, звяртацца ў міжнародныя арганізацыі з мэтай абароны сваіх правоў і свабод, калі вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкі прававой абароны.» У сілу прынцыпу добрасумленнасці выканання міжнародных дагавораў, замацаванага ў артыкуле 26 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў (ратыфікавана Беларуссю ў 1986 г.), дзяржава абавязана выконваць міжнародны дагавор - Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах і супрацоўнічаць з яго кантрольным органам - Камітэтам па правах чалавека - і выконваць яго рашэнні, піша ПЦ «Вясна».

Камітэт па правах чалавека, афіцыйна прыняўшы да разгляду скаргу ад імя Алеся Бяляцкага, 19 чэрвеня 2012 г. накіраваў яе дзяржаве, якая павінная падаць інфармацыю ці свае пярэчанні з нагоды названых у звароце фактаў на працягу шасці месяцаў, гэта значыць да канца бягучага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках