27 лiстапада 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і ЗША заклікаюць ААН прызначыць спецдакладчыка па Беларусі

7
ЕЗ і ЗША заклікаюць ААН прызначыць спецдакладчыка па Беларусі

Сёння Рада ААН па правах чалавека абмяркоўвае сітуацыю ў нашай краіне.

У дакладзе Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека, які будзе разгледжаны Радай, гаворыцца, што становішча ў Беларусі «значна пагоршылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі сотні людзей былі затрыманыя за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацыі. Еўразвяз і ЗША будуць заклікаць прызначыць спецдакладчыка, паведамляе AFP (пераклад - charter97.org).

Чакаецца, што галасаванне па гэтым пытанні пройдзе ў чацвер.

ААН раней прызначала спецдакладчыка, але ягоны мандат быў спынены ў 2007 годзе па просьбе беларускага ўрада. У чэрвені мінулага года Рада ўжо прымала рэзалюцыю, якая асуджае парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Амбасадар ЗША ў Радзе Эйлін Донах'ю сказала, што неабходна актывізаваць дзеянні супраць Аляксандра Лукашэнкі на фоне пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне.

«Злучаныя Штаты лічаць, што наступным крокам павіннае стаць прызначэнне спецдакладчыка для працягу расследавання становішча ў Беларусі, таму што сітуацыя з правамі чалавека пасля выбараў пагоршылася. У прыватнасці гэта датычыцца свабоды выказвання меркаванняў і права на справядлівае судовае разбіральніцтва», - сказала яна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках