27 лiстапада 2024, Серада, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зноў арыштаваны аўтар «Мусорка»

99
У Менску зноў арыштаваны аўтар «Мусорка»

Па апошняй інфармацыі, Івана Амельчанку затрымалі дома і прысудзілі да 15 сутак.

Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» журналіст Аляксандр Баразенка, які сёння быў у турме на вуліцы Акрэсціна, дзе перадаваў перадачу для моладзевых актывістаў, якія там знаходзяцца. Ён убачыў, як Івана Амельчанку выводзілі з міліцэйскага аўтамабіля.

З чым звязанае цяперашняе затрыманне, невядома.

Міліцыянты шукалі Івана Амельчанку пасля «Чарнобыльскага шляху» з-за плаката «Мусорок», але змаглі яго арыштаваць толькі пасля таго, як актывіст сам прыйшоў у аддзяленне міліцыі. Тады яго прысудзілі да 15 сутак арышту. Па іх заканчэнні Іван Амельчанка не быў вызвалены - яго адвезлі ў суд наўпрост з турмы. Актывіст зноў быў прыгавораны да адміністрацыйнага арышту яшчэ на 10 сутак.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках