27 лiстапада 2024, Серада, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксане Пачобут дазволілі спатканне з мужам

7
Аксане Пачобут дазволілі спатканне з мужам

Заўтра, 26 чэрвеня, Аксана Пачобут атрымае гадзіннае спатканне з мужам у гарадзенскай турме.

Сёння дазвол падпісаў следчы Арсеній Нікольскі.

Аксана Пачобут кажа, што дазвол на сустрэчу яна атрымала і на дзяцей. Старэйшую дачку возьме дакладна, а вось малодшага сына, якому толькі два гады і чатыры месяцы, - у залежнасці ад таго, як ён заўтра будзе пачувацца.

«Там у іх пэўны час, там не тое, што прыходзіш, калі захочаш. Прыходзяць адразу некалькі чалавек, і гэта хутчэй не сустрэча, а папросту размова праз шкло праз краты і па тэлефоне», - сказала Аксана Пачобут «Радыё Свабода».

Сустрэча прызначаная на 9 гадзін раніцы.

25 чэрвеня адмысловую заяву па справе Анджэя Пачобута прыняло Галоўнае праўленне непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў. Пачобут - кіраўнік Рады арганізацыі. Старшыня СПБ Анжаліка Арэхва адзначыла «Свабодзе», што ўсе сябры арганізацыі абураныя арыштам:

«Мы абураныя гэтым арыштам і дамагаемся, каб з Анджэя знялі ўсе абвінавачванні і выпусцілі з турмы. Мы таксама звярнуліся і да міжнародных арганізацый, каб яны дапамаглі вызваліць нашага сябра».

Анджэя Пачобута арыштавалі 21 чэрвеня ў ягонай кватэры, супраць яго завялі крымінальную справу і абвінавачваюць па крымінальным артыкуле 367, частка 2 - «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта, які ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным, альбо ў творы, які дэманструюцца публічна, альбо ў СМІ, здзейснены асобай, раней судзімай за паклёп ці абразу».

Паводле Крымінальнага кодэксу журналіста могуць пакараць абмежаваннем волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

5 ліпеня 2011 года Ленінскі суд Гродна вынес рашэнне, згодна з якім Пачобут быў апраўданы па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта Беларусі), але прызнаны вінаватым па частцы 1 артыкула 367 Крымінальнага кодэкса (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках