27 лiстапада 2024, Серада, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзкалій» будзе зарэгістраваны ў Швейцарыі

4
«Саюзкалій» будзе зарэгістраваны ў Швейцарыі

Рашэнне аб змене назвы і юрысдыкцыі БКК прынятае на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Беларусі і Расеі.

«Змена юрысдыкцыі кампаніі ў дадзеным выпадку не мае на ўвазе пад сабой фактычны перанос яе офіса з Беларусі ў Швейцарыю. Дзейнасць «Саюзкалія» «будзе каардынавацца з Менска», - сказана ў каментары прэс-сакратара БКК Філіпа Грыцкова для «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым ён пацвярджае, што гэтая кампанія, у параўнанні з зарэгістраванай у Менску БКК, «атрымае цэлы шэраг новых магчымасцяў, звязаных як з ільготным падаткаабкладаннем, так і з доступам да крэдытных банкаўскіх рэсурсаў».

Як паведамлялася, першы віцэ-прэм'ер урада Беларусі Уладзімір Сямашка напярэдадні заявіў, што галоўнай мэтай стварэння кампаніі «Саюзкалій» з'яўляецца доступ да танных крэдытных рэсурсаў. «Саюзкалій» - гэта кампанія, якая павінная быць зарэгістраваная ў Швейцарыі. Яна будзе з'яўляцца суб'ектам гаспадарання Швейцарыі, з пэўным ільготным падатковым рэжымам. Пры гэтым, самае галоўнае - яна будзе мець доступ да танных крэдытных рэсурсаў. Таму што для развіцця і «Уралкалія», і «Беларуськалія», і самой збытавай структуры патрэбныя танныя рэсурсы», - сказаў У. Сямашка ў пятніцу ў Менску.

Ён таксама паведаміў, што новая кампанія, да якой пяройдуць функцыі БКК, як эксклюзіўнага трэйдара «Беларуськалія» і «Уралкалія», пачне функцыянаваць у лютым 2013 года. «БКК захаваецца на некаторы час, з некаторымі функцыямі», - дадаў У.Сямашка.

Беларуская калійная кампанія (БКК) заснаваная ў красавіку 2005 года «Беларуськаліем» і «Уралкаліем» на парытэтнай аснове. У маі 2008 года «Беларуськалій» перадаў дзяржпрадпрыемству «Беларуская чыгунка» 5% акцый БКК. Доля «Уралкалія» не змянілася і складае 50%.

БКК - найбуйнейшы экспарцёр калійных угнаенняў, доля паставак якіх на сусветны рынак складае 43%. Кампанія пастаўляе мінеральныя ўгнаенні больш чым у 70 краін свету і працягвае асвойваць новыя рынкі.

Рашэнне аб змене назвы і юрысдыкцыі БКК прынятае на ўзроўні вышэйшага кіраўніцтва Беларусі і Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках