27 лiстапада 2024, Серада, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сумкай без дагляду ў метро? - Лёгка (Фота, відэа)

40

Журналісты спакойна прайшліся з дарожнай сумкай па метро.

А супрацоўнік міліцыі за тое, што прапусціў тэрарыста, прысуджаны да 3 гадоў, перадае «Еўрарадыё».

На ўваходзе ў станцыю метро «Плошча Леніна» з боку вакзалу стаіць міліцыянт. З дарожнай сумкай, у якой баскетбольны мяч, сок, і некалькі скрынак, журналіст ідзе да турнікетаў. Сумку не хавае, нясе, каб міліцыянт мог убачыць яе. Ён не звяртае ўвагі, а ідзе міма яго... да калегі, які дастаў тэлефон і пачаў здымаць. Калега хавае тэлефон, міліцыянт праходзіць міма.

Міліцыянта ўжо няма, ён выйшаў з метро

Далей - на станцыю «Фрунзенская». Тут журналісты выходзяць наверх і зноў спускаюцца ў метро праз той самы ўваход, дзе праходзіў тэрарыст з торбай. Там стаіць супрацоўнік міліцыі. З торбай адзін з журналістаў уваходзіць праз другі ад яго турнікет, як і тэрарыст на відэа.

На «Фрунзенскай» пуста, нікога, акрамя чалавека з сумкай і ягонага калегі з тэлефонам. Але ніякай увагі да іх. Тады, 11 красавіка 2011 года, міліцыянт таксама не звярнуў увагі на чалавека з сумкай, за што атрымаў 3 гады зняволення.

Такім чынам журналісты спакойна дабіраюцца з торбай ад вакзала да «Фрунзенскай» і вяртаюцца на «Купалаўскую». Як раз па меркаванаму шляху тэрарыста - і ні аднаго дагляду. Таму яны вырашаюць ўскладніць задачу - на «Кастрычніцкую» ідуць праз верх. Выходзяць з метро на вуліцу і зноў спускаюцца на станцыю праз цэнтральны ўваход.

Толькі тут міліцыянт на іхнім шляху праяўляе пільнасць. Адзін з журналістаў ідзе да турнікетаў хуткай хадой у вялікім натоўпе. Міліцыянт заўважае ў плыні людзей вялікую сумку і - бягом да яго. Даганяе амаль ля турнікета. Спыняе, праводзіць знізу сумкі металашукальнікам, той не рэагуе - можна ісці далей.

У цэнтры кадра пад назвай банка, міліцыянт правярае сумку металашукальнікам, больш у наступным відэа.

«У вас знешні выгляд прыязны, таму не спынялі», - кажуць у метрапалітэне на пытанне «Чаму так?» Застаецца спадзявацца, што супрацоўнікі міліцыі навучыліся вылічваць падазроных людзей па знешнім выглядзе або з'явіліся нейкія новыя сістэмы кантролю.

Але часам на станцыях наогул няма супрацоўнікаў міліцыі. Напрыклад, 8 чэрвеня ў 9:35 на ўваходзе на станцыю «Фрунзенская» - нікога.

Уваход на станцыю метро «Плошча Якуба Коласа» 13 чэрвеня 21:05 - міліцыянтаў няма.

На наступны дзень 14 чэрвеня ў 14:26 на «Плошчы Леніна» - нікога. Пры жаданні служба бяспекі метро можа прагледзець відэа.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках