27 лiстапада 2024, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіча перавялі ў атрад

9
Дашкевіча перавялі ў атрад

Упершыню за паўтара гады моладзевы лідар мае магчымасць паглядзець на неба над галавой.

Лідар міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч пераведзены з памяшкання камернага тыпу ў атрад глыбоцкай калоніі № 13, паведаміла БелаПАН намесніца старшыні арганізацыі Анастасія Палажанка.

Паводле яе, упершыню Дашкевіч пераведзены ў атрад. «З часу пачатку адбыцця пакарання Дашкевіч не выходзіў са штрафных ізалятараў і памяшканняў камернага тыпу. Спачатку так адбылося ў калоніі № 9 у Горках. Яго змяшчалі ў ШІЗА раз за разам - за тое, што ён патрабаваў нармальных умоваў утрымання. Яму там нават прыйшлося абвясціць галадоўку, пасля чаго ён быў пераведзены ў глыбоцкую калонію», - сказала Палажанка.

У калоніі ў Глыбокім Дашкевіча па ягонай заяве пра пагрозу жыццю і здароўю спачатку трымалі ў адзіночнай камеры, потым змясцілі ў штрафны ізалятар, пасля - у памяшканне камернага тыпу, працягнула Палажанка.

«Такім чынам, за паўтара гады Дашкевіч упершыню знаходзіцца хаця б на адноснай волі, мае магчымасць паглядзець на неба над галавой», - сказала яна.

Палажанка адзначыла, што Дашкевіч, па правілах калоніі, павінен працаваць: «Аднак нам пакуль невядома, у які атрад ён пераведзены і кім ён працуе».

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым быў затрыманы ў Менску за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Гэтае затрыманне прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў. Маладыя людзі былі прызнаныя вінаватымі ў збіцці двух менчукоў. 24 сакавіка 2011 года суд прысудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У верасні яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках