27 лiстапада 2024, Серада, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рымашэўскі: БХД - толькі за байкот

16
Рымашэўскі: БХД - толькі за байкот

Адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі заявіў, што выступае за байкот «парламенцкіх выбараў».

«Я б не сказаў, што гэта байкот «выбараў», паколькі выбараў у Беларусі няма. А байкот фарсу, падману беларускага народа, які будзе праходзіць пад шыльдай правядзення «выбараў» у Рэспубліцы Беларусь. БХД будзе супрацьстаяць гэтаму брутальнаму падману, які беларускія ўлады спрабуюць разыграць ўжо сёння.

Сёння абвешчаная дата «выбараў». Ні адная ўмова дэмакратычных сіл не была выкананая. Палітвязні знаходзяцца ў зняволенні і на іх аказваецца ўсё большы ціск. Няма ніякіх зменаў у выбарчым заканадаўстве, сітуацыі з грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі, свабодай СМІ. Кожны сумленны палітычны дзяяч, незалежны ад Лукашэнкі, павінен ужо сёння даць ацэнку гэтым «выбарам». Пра тое, што іх ужо сёння нельга прызнаваць, ужо сёння можна казаць, што гэтыя «выбары» несвабодныя і недэмакратычныя», - сказаў Рымашэўскі «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках