28 лiстапада 2024, Чацвер, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З сённяшняга дня падаражэла «камуналка»

20
З сённяшняга дня падаражэла «камуналка»

З 1 чэрвеня ў Беларусі падаражэлі жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва.

Як паведамляе БелТА, тарыф на цеплавую энергію дзеля патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе 60 140 руб за Гкал (раней - 53 773 руб за Гкал), на паслугі халоднага водазабеспячэння - 900 за куб.м руб (раней - 585 руб за куб.м ), каналізацыю - 550 руб за куб.м. (раней - 305 руб за куб.м).

Зараз плацяжы сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, з улікам ацяплення ўзрастуць на 17 тыс. руб, або на 8,6%, у тым ліку на цеплавую энергію дзеля патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння - на 10 тыс. руб, на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі - на 7 тыс. руб. У прэс-службе нагадалі, што тарыфы для насельніцтва на паслугі водазабеспячэння і каналізацыі не пераглядаліся з лютага 2011 года.

Такім чынам, кошт жыллёва-камунальных паслуг для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, у ацяпляльны перыяд складзе 216,4 тыс. руб, у летні перыяд - 137,9 тыс. руб.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках