28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інаўгурацыя Пуціна адбылася. Незадаволеныя разагнаныя

25
Інаўгурацыя Пуціна адбылася. Незадаволеныя разагнаныя

Уладзімір Пуцін афіцыйна заступіў на пасаду прэзідэнта Расеі.

На цырымоніі інаўгурацыі ў Крамлі ён прынёс прысягу, пасля чаго старшыня Канстытуцыйнага суда Валер Зоркін абвясціў Пуціна прэзідэнтам, паведамляе Lenta.ru.

Прамую трансляцыю цырымоніі вялі расейскія федэральныя тэлеканалы.

Перад прысягай Пуціна выступіў Дзмітрый Мядзведзеў. Ён заявіў, што «паслядоўнасць дзяржаўнага курсу - гэта неабходная ўмова для руху Расеі наперад».

Пуцін у сваім выступе прызнаў заслугі Мядзведзева. «Ягонае прэзідэнцтва забяспечыла пераемнасць і ўстойлівасць развіцця краіны», - сказаў Пуцін.

Пасля ўступлення ў пасаду Пуціну было перададзенае кіраванне стратэгічнымі ядзернымі сіламі краіны.

Як паведаміла прэс-служба Крамля, на цырымонію інаўгурацыі запрошаныя каля трох тысяч чалавек - у тым ліку прадстаўнікі ўрада, дэпутаты Дзярждумы, сябры Савета Федэрацыі, дыпламаты і грамадскія дзеячы.

Прыхільнікі апазіцыі ў дзень інаўгурацыі Пуціна спрабавалі зладзіць пратэстныя акцыі ў цэнтры Масквы. Паліцыя разагнала пратэстоўцаў, якія спрабавалі сабрацца каля Манежнай плошчы і на Нікіцкім бульвары.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках