27 лiстапада 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтара плаката «Мусарок» ужо тыдзень шукае міліцыя (Відэа)

93

Жарт маладога чалавека міліцыянты не зразумелі.

Івана Амельчанку, які падчас сёлетняга «Чарнобыльскага шляху» трымаў плакат «Мусорок» побач з невядомым відэааператарам ў цывільным, ужо тыдзень шукаюць праваахоўныя органы. Кожны дзень каля ягонай кватэры дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, паведамляе ПЦ «Вясна».

Маці Івана Амельчанкі на гэтым тыдні патэлефанавалі з міліцыі і паведамілі, што хочуць выклікаць маладога чалавека ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Між тым, гэтая справа на cёння ўжо закрытая.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках